І супачыў Ётам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І стаў валадаром пасьля яго Ахаз, сын ягоны.
2 ЛЕТАПІСАЎ 27:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І супачыў Ётам з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда. І пачаў валадарыць Ахаз, сын ягоны, пасьля яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спачыў Ёатам з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым. І зацараваў Ахаз, сын ягоны, замест яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І супачыў Ёатам са сваімі бацькамі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда; і па ім царом быў Ахаз, сын яго. |
І супачыў Ётам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І стаў валадаром пасьля яго Ахаз, сын ягоны.
Дваццаць пяць гадоў [было] яму, калі пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме.
Дваццаць гадоў [было] Ахазу, калі ён пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме; і не рабіў ён таго, што слушнае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны.