У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І павярнуў Хазаэль аблічча сваё, каб ісьці на Ерусалім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 24:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А пасьля сьмерці Егаяды прыйшлі князі Юды, і пакланіліся валадару; тады валадар пачаў слухаць іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але пасля сьмерці Ёдая прыйшлі князі Юдэйскія і пакланіліся цару, тады цар пачаў слухацца іх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па смерці ж Ёяды прыбылі кіраўнікі Юдэі і ўшанавалі цара, які, змякчаючы іх пакорлівасцю, стаў іх слухаць. |
У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І павярнуў Хазаэль аблічча сваё, каб ісьці на Ерусалім.
І пахавалі яго ў горадзе Давіда з валадарамі, бо ён рабіў добрае ў Ізраілі для Бога і для Дому Ягонага.
І пакінулі яны Дом ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і служылі Астартам і ідалам, і прыйшоў гнеў [Божы] на Юду і на Ерусалім за гэтую правіну іхнюю.
Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.
Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і ўчыніць злачынства, падобнае да ўсіх брыдотаў, якія робіць бязбожнік, ці ж будзе ён жыць? Уся праведнасьць ягоная, якую чыніў, ня будзе залічаная яму. У нявернасьці сваёй, якой быў няверным [Мне], і ў грэху сваім, якім саграшыў, памрэ.
А тых, якія нягодна ставяцца да запавету, ён разбэсьціць лісьлівасьцю, але народ, які ведае Бога свайго, умацуецца і будзе дзейнічаць.
Бо я ведаю непаслухмянасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось, сёньня, калі я жыву з вамі, вы былі непаслухмяныя ГОСПАДУ. А што будзе пасьля сьмерці маёй?
Пасьля сьмерці Гідэона зноў сыны Ізраіля адвярнуліся ад ГОСПАДА і паганіліся з Баалам, і паставілі Баал-Бэрыта за бога сабе.