І знайшоў яе анёл ГОСПАДА каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур,
1 ЦАРСТВАЎ 27:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пустошыў Давід тую зямлю, не пакідаючы жывымі ані мужчыны, ані жанчыны, і забіраў авечак, валоў, аслоў, вярблюдаў і адзеньне, і вяртаўся, і прыходзіў да Ахіша. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спусташаў Давід тую краіну, і не пакідаў жывых ні мужчыны, ні жанчыны, і забіраў авечак і валоў, і аслоў і вярблюдаў і вопратку, і вяртаўся і прыходзіў да Анхуса. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пустошыў Давід усю зямлю, і не пакідаў жывымі ані мужчыны, ані жанчыны; і забіраў авечак, і валоў, і аслоў, і вярблюдаў, і адзенне, і вяртаўся, і прыходзіў да Ахіса. |
І знайшоў яе анёл ГОСПАДА каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур,
І жылі яны ад Хавілі да Шура, які насупраць Эгіпту, калі ідзеш у Асірыю. Перад абліччам усіх братоў сваіх пасяліўся ён.
І была маёмасьць ягоная — сем тысячаў авечак, тры тысячы вярблюдаў, пяцьсот параў валоў, пяцьсот асьліцаў і вельмі шмат слугаў. І быў чалавек той найбольшым сярод усіх сыноў Усходу.
I павёў Майсей Ізраіль ад мора Чырвонага, і яны ўвайшлі ў пустыню Шур; і ішлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады.
Сілай закляцьця ўсё прызначалі на сьмерць, і выбілі ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны да жанчыны, ад дзіцяці да старога, і валоў, авечак і аслоў забілі мячом.
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».
І схапіў ён Агага, валадара Амалекскага, жывога, а ўвесь народ пабіў вострывам мяча, палажыўшы закляцьце.