1 ЦАРСТВАЎ 1:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) а Ганьне даваў падвойную частку, бо Ганну ён любіў. Але ГОСПАД не даваў ёй нарадзіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а Ганьне даваў долю адмысловую, бо кахаў Ганну, хоць Гасподзь замкнуў улоньне яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а Ганне даваў адну найлепшую частку, бо Ганну ён любіў; але Госпад замкнуў улонне яе. |
А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
бо зачыніўшы, зачыніў ГОСПАД кожнае ўлоньне ў доме Абімэлеха з прычыны Сары, жонкі Абрагама.
I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: «Дай мне сыноў, а калі не, я памру».
I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: «Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?»
I падалі стравы ад яго аблічча для іх. I была страва для Бэн’яміна большая, чым стравы кожнага з іх у пяць разоў. I яны пілі, і ўпіліся з ім.
І ўсім, кожнаму з іх, ён даў зьмену адзеньня, а Бэн’яміну даў трыста срэбнікаў і пяць зьменаў адзеньня.
Калі нейкі муж будзе мець дзьве жонкі, і адну будзе любіць, а другую ненавідзець, і яны народзяць яму сыноў, любая і зьненавіджаная, і першародным будзе сын зьненавіджанай,