Баана, сын Ахілюда, — над Таанахам, Мэгіддо і над усім Бэт-Шэанам, які каля Цартаны, ніжэй Езрээля, ад Бэт-Шэану аж да Абэль-Мэхо і аж да ваколіц Ёкмэаму.
1 ЛЕТАПІСАЎ 7:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Каля сыноў Манасы: Бэт-Сан і ваколіцы яго, Танах і ваколіцы яго, Магеда і ваколіцы яго, Дор з яго ваколіцамі. Тут пражывалі сыны Язэпа, сына Ізраэля. |
Баана, сын Ахілюда, — над Таанахам, Мэгіддо і над усім Бэт-Шэанам, які каля Цартаны, ніжэй Езрээля, ад Бэт-Шэану аж да Абэль-Мэхо і аж да ваколіц Ёкмэаму.
Гэта велічыня падатку для працы, які вызначыў валадар Салямон, каб пабудаваць Дом ГОСПАДА і дом свой, і Мілло, і мур Ерусаліму, і Хацор, і Мэгіддо, і Гэзэр.
У дні ягоныя фараон Нэхо, валадар Эгіпту, пайшоў на валадара Асірыі на раку Эўфрат. І выйшаў насустрач яму валадар Ёсія, і, калі ўбачыў яго, быў забіты ім у Мэгіддо.
А Ахазія, валадар Юды, убачыў [гэта], і ўцякаў шляхам на Бэт-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «Гэтага таксама забіце!» І [паранілі] яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр.
Але Ёсія не адвярнуў аблічча свайго ад яго, бо вырашыў ваяваць з ім, і не паслухаў словаў Нэхо, [якія былі] з вуснаў Божых, і пайшоў на бітву ў даліне Мэгіддо.
У той дзень будзе вялікае галашэньне ў Ерусаліме, як галашэньне Гадад-Рымона ў даліне Мэгідо.
Прыйшлі валадары і ваявалі, ваявалі валадары Ханаану ў Таанаху каля водаў Мэгіддо, але здабычы срэбра не атрымалі!
І палажылі яны зброю ягоную ў доме Астарты, а цела ягонае павесілі на муры Бэт-Шэану.