Ён зрабаваў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ўсё забраў, і забраў усе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
1 ЛЕТАПІСАЎ 26:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І лявіты: Ахія — над скарбніцамі Дому Божага і над скарбніцамі рэчаў пасьвячоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым левіты, браты іх, пільнавалі скарбы дома Божага і скарбы асвячоных рэчаў: |
Ён зрабаваў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ўсё забраў, і забраў усе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
І скончана была ўся праца, якую зрабіў валадар Салямон у Доме ГОСПАДА. І прынёс Салямон пасьвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, золата і посуд, і памясьціў іх у скарбніцы Дому ГОСПАДА.
Таксама гэтае начыньне пасьвяціў валадар Давід для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое ён узяў у-ва ўсіх народаў, у Эдома, у Маава, у сыноў Амона, у Філістынцаў і Амалека.
Сыны Лаэдана, сына Гершона, ад Лаэдана, галовы [дому] бацькоў Лаэдана, сына Гершона: Ехіэль.
І не адыходзілі ад прыказаньня валадара адносна сьвятароў і лявітаў у-ва ўсякай справе і адносна скарбонкі.
Яны далі, паводле магчымасьці сваёй, у скарбніцу для работаў шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў мінаў срэбра, і сто шатаў сьвятарскіх.
I сказаў я ім: «Вы — сьвятасьць для ГОСПАДА, і начыньні — сьвятасьць, а срэбра і золата — дабраахвотныя ахвяры для ГОСПАДА, Бога бацькоў вашых.
І былі прызначаны ў той дзень людзі, [адказныя за] каморы, каб складаць дары, пяршыны і дзесяціны, каб зьбіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, [прызначаныя] ў Законе для сьвятароў і лявітаў, бо радасьць [была ў] Юдэі з прычыны сьвятароў і лявітаў, якія стаялі [там].
Прынясіце ўсю дзесяціну ў дом скарбніцы, і будзе ежа ў Доме Маім, і выспрабуйце Мяне ў гэтым, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, ці не адчыню Я для вас вокны нябесныя, і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш, чым досыць?
а будуць дапамагаць братам сваім у Намёце Спатканьня ў спаўненьні службы, і служэньня ня будуць выконваць. Так зробіш з лявітамі адносна службы іхняй».