1 ЛЕТАПІСАЎ 22:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады ты будзеш мець посьпех, калі будзеш захоўваць і выконваць пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не палохайся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ты будзеш з посьпехам, калі будзеш старацца выконваць пастановы і законы, якія наказаў Гасподзь Майсею для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не маркоціся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо тады зможаш ты дасягнуць поспеху, калі будзеш пільнаваць прыказанні і законы, якія даў Госпад Майсею для Ізраэля. Будзь мужным і дзейнічай адважна! Не бойся ды не перажывай. |
І захоўвай загады ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзі шляхамі Ягонымі, і захоўвай пастановы Ягоныя, і прыказаньні Ягоныя, і прысуды Ягоныя, і сьведчаньні Ягоныя, як напісана ў Законе Майсеевым, каб меў ты посьпех у-ва ўсім, што ты будзеш рабіць, і паўсюль, куды ты пойдзеш,
Глядзі цяпер, бо ГОСПАД выбраў цябе, каб ты пабудаваў Дом як сьвятыню. Будзь цьвёрды і рабі”».
І сказаў Давід Салямону, сыну свайму: «Будзь цьвёрды і мужны, і рабі. Ня бойся і не палохайся, бо ГОСПАД Бог, Бог мой, з табою. Ён не адыйдзе ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня скончыцца ўся праца для служэньня ў Доме ГОСПАДА.
І Я ўмацую валадарства ягонае на вякі, калі ён будзе цьвёрды ў выкананьні прыказаньняў Маіх і прысудаў Маіх, як гэта ёсьць сёньня”.
І пабудаваў ён гарады ўмацаваныя ў Юдзе, бо была ў супакоі зямля, і не было ў яго вайны ў тыя гады, бо ГОСПАД даў яму супакой.
І ўсталі яны рана раніцаю, і вырушылі ў пустыню Тэкоа. І калі яны выходзілі, устаў Язафат і сказаў: «Паслухайце мяне, Юда і жыхары Ерусаліму! Верце ў ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце непахісныя; верце прарокам Ягоным, і будзеце мець посьпех».
І шукаў ён Бога ў дні Захарыі, які разумеў відзежы Божыя; і ў тыя дні, калі ён шукаў ГОСПАДА, Бог даваў яму посьпех.
«Будзьце цвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся аблічча валадара Асірыі і аблічча ўсяго мноства, якое з ім, бо [Той, Хто] з намі, большы, чым [тыя, хто] з ім.
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
Але цяпер вось умацуйся, Зэрубабэлю, кажа ГОСПАД, і ўмацуйся, Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўмацуйся, увесь народ зямлі, кажа ГОСПАД, і рабіце; бо Я з вамі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Умацуйце рукі вашыя вы, якія чуеце ў дні гэтыя словы гэтыя з вуснаў прарокаў, якія былі ў дзень закладаньня Дому ГОСПАДА Магуцьцяў, сьвятыні, якую будавалі.
А Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Пакінь цяпер; бо гэтак нам належыць споўніць усякую праведнасьць». Тады дапускае Яго.
І, адставіўшы яго, паставіў ім за валадара Давіда, пра якога і сказаў, сьведчачы: “Знайшоў Я Давіда, сына Есэя, мужа паводле сэрца Майго, які выканае ўсю волю Маю”.
Калі, аднак, вы спаўняеце валадарскі закон паводле Пісаньня: «Любі бліжняга твайго як самога сябе», добра робіце;
Хто будзе пярэчыць вуснам тваім і ня слухацца словаў тваіх, што загадаеш, няхай будзе пакараны сьмерцю. Ты толькі будзь цьвёрды і мужны».