І ўстаў Давід раніцаю, і было слова ГОСПАДА да прарока Гада, відушчага Давіда, кажучы:
1 ЛЕТАПІСАЎ 21:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў ГОСПАД да Гада, відушчага Давіда, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І гаварыў Гасподзь Гаду празорліўцу, Давідаваму, і сказаў: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў Госпад Гаду Празарліўцу сказаць Давіду: |
І ўстаў Давід раніцаю, і было слова ГОСПАДА да прарока Гада, відушчага Давіда, кажучы:
«Ідзі і прамоў да Давіда, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Тры [кары] Я кладу перад табою. Выбяры сабе адну з іх, і Я зраблю табе”».
Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага,
І паставіў ён лявітаў у Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі паводле загаду Давіда і Гада, відушчага валадара, і Натана прарока, бо з рукі ГОСПАДА загад гэты [быў паведамлены] праз рукі прарокаў Ягоных.
І сказаў прарок Гад Давіду: «Не заставайся ва ўмацаваным месцы, але зьбярыся і ідзі ў зямлю Юды». І вырушыў Давід, і прыйшоў у лес Хэрэт.
Раней у Ізраілі кожны, хто ішоў параіцца ў Бога, так казаў: «Хадземце да відушчага»; бо хто сёньня называецца прарокам, раней называўся відушчым.