1 ЛЕТАПІСАЎ 2:51 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сальма, бацька Бэтлеема, Харэф, бацька Бэт-Гадэра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Салмон, бацька Бэтлехэма, Гарыф, бацька Бэтгадэра. |
Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма,
А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.
Калі ж Ісус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні валадара Ірада, прыйшлі ў Ерусалім мудрацы з усходу і кажуць:
“І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”».
Ці ж не сказана ў Пісаньні, што з насеньня Давідавага і з Бэтлеему, мястэчка, адкуль быў Давід, прыйдзе Хрыстос?»
І было ў дні, калі судзілі судзьдзі, і быў голад на зямлі, і пайшоў чалавек з Бэтлеему Юдэйскага жыць на палях Мааву, ён, і жонка ягоная, і два сыны ягоныя.
І ішлі абедзьве разам, аж прыйшлі ў Бэтлеем. І было, калі прыйшлі ў Бэтлеем, увесь горад узрушыўся, і казалі: «Ці ж гэта Наомі?»
І вось, Боаз прыйшоў з Бэтлеему і сказаў жняцам: «ГОСПАД з вамі». І яны сказалі яму: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД».
І ўвесь народ, які быў у брамах, і старшыні сказалі: «Мы — сьведкі. Няхай зробіць ГОСПАД, што жанчына, якая ўваходзіць у дом твой, будзе як Рахель і як Лея, якія збудавалі дом Ізраіля. Здабудзь багацьце ў Эфраце, і няхай славіцца імя [тваё] ў Бэтлееме.