Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзь моцны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага. А ГОСПАД няхай зробіць, што добра ў вачах Ягоных». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Будзь мужны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага, - і Гасподзь хай зробіць, што Яму заўгодна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзеце мужнымі ды будзем змагацца мужна за народ свой і за гарады Бога нашага; а Госпад, што Яму будзе добрым, зробіць». |
Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».
А калі Ён скажа: “Ня маю ўпадабаньня ў табе”, вось я, няхай Ён робіць, што добрае ў вачах Ягоных».
І сказаў ён: «Калі Арам будзе мацнейшы за мяне, ты прыйдзеш на дапамогу мне; а калі сыны Амона будуць мацнейшыя за цябе, я дапамагу табе.
І вырушыў Ёаў і народ, які з ім, на бітву з Арамам; і тыя ўцяклі перад абліччам ягоным.
І я агледзеў [іх], і стаў, і сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Ня бойцеся іх. Памятайце пра Госпада вялікага і страшнага, і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дочак сваіх, за жонак сваіх і за дамы свае».
Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!
Толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, каб старанна выконваў увесь Закон, які пераказаў табе Майсей, слуга Мой. Не адступішся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб меў посьпех у-ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.
І Егошуа сказаў ім: «Ня бойцеся і не палохайцеся, будзьце цьвёрдыя і мужныя! Так ГОСПАД зробіць усім ворагам вашым, супраць якіх будзеце змагацца».
І казалі сыны Ізраіля ГОСПАДУ: «Саграшылі мы. Зрабі з намі, што добра ў вачах Тваіх, толькі цяпер выратуй нас!»
І сказаў Давід Саўлу: «Няхай ніхто ня падае сэрцам з прычыны [Філістынца]. Слуга твой пойдзе і будзе змагацца супраць Філістынца гэтага».
І выявіў яму Самуэль усё сказанае, і ня ўтойваў ад яго. І Гэлій сказаў: «Ён — ГОСПАД! Няхай робіць, што добрае ў вачах Ягоных».
Умацуйцеся і будзьце мужнымі, Філістынцы, каб не служылі вы Гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужнымі і ваюйце!»