1 ЛЕТАПІСАЎ 16:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вялікі ГОСПАД і годны хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Госпад Магутны і вельмі слаўны і страшны для ўсіх багоў; |
Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?
Вы не баіцёся Мяне, кажа ГОСПАД, не трымціце перад абліччам Маім. Я паставіў пясок мяжой для мора як мяжу вечную, якую яно не пераступіць; хоць паўстануць [хвалі], але ня змогуць, і будуць шалець хвалі, але не перакрочаць [мяжы].
Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, і на кожным месцы будуць прыносіць кадзіла для імя Майго, і дар чысты, бо вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.