1 ЛЕТАПІСАЎ 10:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І палажылі зброю ягоную ў доме багоў сваіх, і чэрап ягоны зьмясьцілі ў доме Дагона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклалі зброю ягоную ў капішча багоў сваіх, і галаву ягоную ўваткнулі ў доме Дагона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А зброю яго палажылі ў храме Астарот, а галаву яго прыбілі ў храме Дагона. |
І абрабавалі яго, і ўзялі галаву ягоную і зброю ягоную, і насілі па зямлі Філістынскай навокал, каб паведаміць ідалам сваім і народу.
І палажылі яны зброю ягоную ў доме Астарты, а цела ягонае павесілі на муры Бэт-Шэану.