1 ЛЕТАПІСАЎ 10:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)9 І абрабавалі яго, і ўзялі галаву ягоную і зброю ягоную, і насілі па зямлі Філістынскай навокал, каб паведаміць ідалам сваім і народу. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)9 і распранулі яго, і зьнялі зь яго галаву ягоную і зброю ягоную, і паслалі па зямлі Філістымскай, каб абвясьціць пра гэта перад ідаламі іхнімі і перад народам. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)9 І калі яны знялі адзенне з яго, і адсеклі галаву, і забралі зброю яго, яны разаслалі па сваёй зямлі кругом абвясціць гэта ў храмах ідалаў і народам. Глядзіце раздзел |
І ты падняўся супраць Госпада Нябеснага, і начыньні Дому Ягонага прынесьлі да цябе, і ты, і магнаты твае, і жонкі твае, і наложніцы твае пілі віно з іх, і ты ўслаўляў багоў срэбных і залатых, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць і ня чуюць, і ня ведаюць, а Бога, у руцэ Якога дыханьне тваё і ў Якога ўсе шляхі твае, ты не праславіў.