Яго Бог уваскрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, таму што немагчыма было, каб Ён быў стрыманы ёю.
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але цяпер Хрыстос уваскрос з мёртвых, стаўся Першынцам сярод памёршых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Хрыстос уваскрэс зь мёртвых, першынец з памерлых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але цяпер Хрыстос уваскрос з мёртвых – першынец сярод памерлых. |
Яго Бог уваскрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, таму што немагчыма было, каб Ён быў стрыманы ёю.
што Хрыстос мае пакутаваць і, як Першы з уваскрасеньня мёртвых, мае прапаведаваць сьвятло народу [гэтаму] і паганам».
А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.
але кожны — у сваім парадку: Першынец — Хрыстос, пасьля — Хрыстовыя ў прыйсьце Ягонае,
пасьля зьявіўся больш чым пяцістам братам за раз, з якіх многія дагэтуль жывуць, а некаторыя паўміралі;
І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — Пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым,
бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі,
і ад Ісуса Хрыста, сьведкі вернага, Першароднага з мёртвых і Начальніка валадароў зямных. Яму, Які палюбіў нас і ў крыві Сваёй абмыў нас ад грахоў нашых,
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”».