1 КАРЫНФЯНАЎ 14:39 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Так што, браты, рупцеся, каб прарочыць, і не забараняйце гаварыць мовамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, браты, дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так, вось, браты, рупцеся пра дар праракавання ды не забараняйце прамаўляць на мовах. |
І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.
А хто прарочыць, той гаворыць людзям на збудаваньне, і на заахвочваньне, і на пацяшэньне.
Хачу, каб вы ўсе гаварылі мовамі, але больш, каб вы прарочылі, бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён будзе і тлумачыць, каб царква атрымала збудаваньне.