I прыйшоў Якуб у супакоі да гораду Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў [намёты] перад горадам.
ЯНА 3:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ян жа таксама хрысьціў у Эноне, недалёка ад Салему, бо вады там было шмат, і прыходзілі туды, і хрысьціліся, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ян таксама хрысьціў у Яноне паблізу Саліма, бо там было многа вады; і прыходзілі туды і хрысьціліся; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ян таксама хрысціў у Эноне блізка Саліма, бо там было шмат вады, і [людзі] прыходзілі і прымалі хрост; |
I прыйшоў Якуб у супакоі да гораду Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў [намёты] перад горадам.
Ты, які жывеш над водамі вялікімі, са шматлікімі скарбамі, прыйшоў канец твой, [напоўнілася] мера хцівасьці тваёй.
Маці твая [была] як вінаград у вінаградніку, пасаджаны над вадою, і мела шмат пладоў, і разраслася дзеля мноства вады.
І вось, слава Бога Ізраіля прыйшла па шляху з усходу, а голас Ягоны — быццам шум водаў вялікіх, і зямля сьвяцілася ад славы Ягонай.
І казаў ён натоўпам, якія прыходзілі хрысьціцца ў яго: «Спараджэньні яхідны, хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад гневу, які надыходзіць?
Пасьля гэтага прыйшоў Ісус і вучні Ягоныя ў зямлю Юдэйскую, і там быў з імі, і хрысьціў.
і ногі Ягоныя падобныя да халкалібану, як у печы распаленыя; і голас Ягоны — як гук водаў многіх.
І пачуў я голас з неба, як голас мноства водаў, і як голас грымотаў вялікіх; і пачуў я голас гусьляроў, якія граюць на гусьлях сваіх.
І пачуў я быццам голас шматлікага натоўпу, і быццам голас мноства водаў, і быццам гук грымотаў моцных, які казаў: «Альлелюя! Бо заваладарыў Госпад, Бог Усеўладны!
І прайшоў ён гару Эфраіма і зямлю Шаліша, і не знайшоў. І прайшлі яны зямлю Шаалім, і не было іх, пасьля зямлю Бэн’яміна, і не знайшлі.