Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, і прабач, і зрабі [суд], і дай кожнаму паводле ўсіх шляхоў ягоных, бо Ты ведаеш сэрца ягонае, бо толькі Ты адзін ведаеш сэрцы ўсіх сыноў чалавечых,
ЯНА 2:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і ня меў патрэбы, каб хто сьведчыў пра чалавека, бо Ён ведаў, што было ў чалавеку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ня меў патрэбы, каб хто засьведчыў пра чалавека; бо Сам ведаў, што ў чалавеку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не меў патрэбы, каб хто сведчыў аб чалавеку: бо Ён ведаў, што ёсць у чалавеку. |
Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, і прабач, і зрабі [суд], і дай кожнаму паводле ўсіх шляхоў ягоных, бо Ты ведаеш сэрца ягонае, бо толькі Ты адзін ведаеш сэрцы ўсіх сыноў чалавечых,
І ўпадабаньне Ягонае — у страху перад ГОСПАДАМ, і Ён будзе судзіць не паводле погляду вачэй Сваіх, і не паводле слыху вушэй Сваіх будзе даваць прысуд,
І ён прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты — Сымон, сын Ёны, ты будзеш называцца Кіфа, — што перакладаецца Скала».
Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».
Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць адносна гэтага, сказаў ім: «Ці гэта вас згаршае?
Але ёсьць некаторыя сярод вас, якія ня вераць». Бо Ісус ад пачатку ведаў, што ёсьць тыя, якія ня вераць, і хто выдасьць Яго.
І станецца, калі дакрануцца яго шматлікія нягоды і ўціскі, сьпеў гэты будзе сьведкам перад абліччам ягоным, бо вусны нашчадкаў ягоных не забудуцца яго. Бо Я ведаю намеры ягоныя, паводле якіх ён робіць сёньня, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў [яму]».