ЯНА 11:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ісус жа яшчэ не ўвайшоў у мястэчка, але быў на тым месцы, дзе пераняла Яго Марта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус яшчэ не ўваходзіў у селішча, але быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо Ісус яшчэ не ўвайшоў у селішча, але быў дагэтуль на тым месцы, дзе Яго сустрэла Марта. |
І, сказаўшы гэтае, пайшла і паклікала цішком Марыю, сястру сваю, кажучы: «Настаўнік прыйшоў і кліча цябе».