Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээміем, Сэраем, Рээлаем, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік мужоў народу Ізраіля:
ЭСТЭР 9:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе князі акругаў і сатрапы, і ваяводы, і выканаўцы працаў валадарскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо ахапіў іх страх перад Мардэхаем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсе князі ў вобласьцях і сатрапы, і вобласьценачальнікі і выканаўцы дзеяў царскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо напаў на іх страх перад Мардахэем. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо і ўсе князі правінцый, і сатрапы, і намеснікі, і ўся ўлада, што была над мясцовасцямі і справамі, з-за страху перад Мардахэем падтрымала юдэяў, |
Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээміем, Сэраем, Рээлаем, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік мужоў народу Ізраіля:
I яны аддалі загады валадара цівунам валадарскім і ваяводам Зарэчча, і яны дапамагалі народу і Дому Божаму.
І паклікалі пісараў валадарскіх у трынаццаты дзень першага месяца, і яны напісалі ўсё, што загадаў Аман, да сатрапаў валадара і да ваяводаў, якія ў кожнай акрузе, і князям кожнага народу, у кожную акругу пісьмом ейным і кожнаму народу — моваю ягонай; напісалі ад імя валадара Ахашвэроша і запячаталі сыгнэтам валадара.
І ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе на [ўсякім] месцы, куды прыйшло слова валадара і загад ягоны, у Юдэяў была вясёласьць, і радасьць, і банкет, і сьвята. І шмат хто з народаў зямлі сталі Юдэямі, бо страх перад Юдэямі ахапіў іх.
і сказала: «Калі добрым [падаецца] валадару, і калі я знайшла ласку перада абліччам ягоным, і адпаведная справа гэтая перад абліччам валадара, і калі я добрая ў вачах ягоных, няхай будзе напісана, каб былі вернуты лісты, прыдумка Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, якія ён напісаў, каб выгубіць Юдэяў у-ва ўсіх акругах валадарскіх.
І былі пакліканыя пісары валадарскія ў той час у трэці месяц, значыцца ў месяц Сіван, у дваццаць трэці дзень, і напісалі ўсё так, як загадаў Мардэхай, да Юдэяў і сатрапаў, і да ваяводаў, і князёў акругаў, якія ад Індыі аж да Куша, да ста дваццаці сямі акругаў, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу моваю ягонаю, і да Юдэяў пісьмом іхнім і моваю іхняю.
І Навухаданосар валадар паслаў сабраць князёў, начальнікаў і ваяводаў, судзьдзяў, скарбнікаў, раднікаў, урадоўцаў і ўсіх кіраўнікоў акругаў, каб яны прыйшлі на асьвячэньне балвана, якога паставіў Навухаданосар валадар.