І напісала яна лісты ў імя Ахава, і запячатала іх пячаткай ягонай, і паслала лісты старшыням і магнатам, якія жылі з Наботам у горадзе ягоным.
ЭСТЭР 8:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І напісаў ён у імя валадара Ахашвэроша, і запячатаў сыгнэтам валадарскім, і паслаў лісты праз рукі ганцоў конных, якія езьдзяць на дрыгантах хуткіх і на мулах маладых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І напісаў ён ад імя цара Артаксэркса, і змацаваў царскім пярсьцёнкам, і паслаў пісьмы праз ганцоў на конях, на драмадэрах і мулах царскіх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гэтыя лісты пасылаліся ад імя цара і запячаткаваны былі пярсцёнкам яго, і былі пасланыя праз вестуноў — коннікаў царскіх, якія скакалі на адборных жарабцах царскіх. |
І напісала яна лісты ў імя Ахава, і запячатала іх пячаткай ягонай, і паслала лісты старшыням і магнатам, якія жылі з Наботам у горадзе ягоным.
А ячмень і салому для коней і дрыгантаў дастаўлялі на месца, якое было кожнаму прызначанае.
І пайшлі ганцы з лістамі ад валадара і князёў ягоных па ўсім Ізраілі і Юдзе паводле загаду валадара, кажучы: «Сыны Ізраіля! Вярніцеся да ГОСПАДА, Бога Абрагама, Ісаака і Ізраіля, і Ён павернецца, каб выратаваць тых, якія ў вас засталіся ад рукі валадароў Асірыі.
І вы напішыце пра Юдэяў, што добра ў вачах вашых, у імя валадара, і запячатайце сыгнэтам валадарскім; бо ліст, напісаны ў імя валадара і запячатаны сыгнэтам валадарскім, нельга зьмяніць».
Мноства вярблюдаў пакрые цябе, драмадэры з Мадыяну і з Эфы, усе яны з Шэвы прыйдуць, яны нясуць золата і кадзіла, хвалу ГОСПАДУ абвяшчаюць.
І яны прывядуць усіх братоў вашых з усіх народаў як дар для ГОСПАДА на конях і на вазах, на насілах, і на мулах, і на вярблюдах на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа ГОСПАД, як сыны Ізраіля прыносяць дар у чыстых пасудзінах у Дом ГОСПАДА.
Як ты можаш казаць: “Я не апаганеная, я за Бааламі не хадзіла”? Паглядзі на шляхі твае ў даліне, даведайся, што ты зрабіла, маладая, хуткая вярблюдзіца, якая кідаецца ў-ва ўсе бакі.
Цяпер, валадару, зацьвердзь пастанову і падпішы ліст, які ня можа быць зьменены, як закон Мідзянаў і Пэрсаў, які не зьмяняецца».