ДАНІІЛА 4:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)1 Я, Навухаданосар, быў у супакоі ў доме маім і шчасьлівы ў палацы маім. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)1 Я, Навухаданосар, быў спакойны ў сваім доме і дабрашчасьціўся ў харомах маіх. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Я, Набукаданосар, цешыўся супакоем у сваім доме і радасцю ў сваім палацы; Глядзіце раздзел |
І паклікалі пісараў валадарскіх у трынаццаты дзень першага месяца, і яны напісалі ўсё, што загадаў Аман, да сатрапаў валадара і да ваяводаў, якія ў кожнай акрузе, і князям кожнага народу, у кожную акругу пісьмом ейным і кожнаму народу — моваю ягонай; напісалі ад імя валадара Ахашвэроша і запячаталі сыгнэтам валадара.
І былі пакліканыя пісары валадарскія ў той час у трэці месяц, значыцца ў месяц Сіван, у дваццаць трэці дзень, і напісалі ўсё так, як загадаў Мардэхай, да Юдэяў і сатрапаў, і да ваяводаў, і князёў акругаў, якія ад Індыі аж да Куша, да ста дваццаці сямі акругаў, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу моваю ягонаю, і да Юдэяў пісьмом іхнім і моваю іхняю.