СУДЗЬДЗЯЎ 1:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Потым зыйшлі сыны Юды і ваявалі супраць Хананейцаў, якія жылі ў гарах, у Нэгеве і ў Шэфэлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым пайшлі сыны Юдавыя ваяваць з Хананэямі, якія жылі на горах і на паўдзённай зямлі і на нізінных мясьцінах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым падняліся і ваявалі супраць хананеяў, якія жылі ў гарах, і ў Нагэбе, і ў Сэфэлі. |
У той час Егошуа прыйшоў і выбіў сыноў Анака ў гарах, у Хеўроне, і ў Дэбіры, і ў Анаве, і ў-ва ўсіх гарах Юды, і ў-ва ўсіх гарах Ізраілю, і Егошуа аддаў закляцьцю іх і ўсе гарады іхнія.
на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгеве, зямлю Хетаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў:
І пайшоў Юда супраць Хананейцаў, якія жылі ў Хеўроне, што раней называўся Кірыят-Арба, і пабіў Шэшая, Ахімана і Тальмая.
І ваявалі сыны Юды з Ерусалімам, і захапілі яго, і выбілі яго вострывам мяча, а горад спалілі агнём.