I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
СУДЗЬДЗЯЎ 1:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Юда супраць Хананейцаў, якія жылі ў Хеўроне, што раней называўся Кірыят-Арба, і пабіў Шэшая, Ахімана і Тальмая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Юда на Хананэяў, якія жылі ў Хэўроне (а імя Хэўрону было раней Кірыяф-Арбы), і пабілі Шэшая, Ахімана і Талмая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля пайшоў Юда супраць хананеяў, якія жылі ў Геброне, што раней называўся Карыят-Арба, і пабіў Сэсая, і Ахімана, і Талмая. |
I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
I сказаў яму: «Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку». I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.
І павярнуўся я, і ўбачыў пад сонцам, што ня шпаркім [даецца пасьпяховы] бег і не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу і выпадку залежыць усё гэта.
Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім,
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
Бачылі мы там нэфілімаў, сыноў Анака, з роду нэфілімаў, і ў вачах нашых мы былі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».
Хеўрон раней называўся Кірыят-Арба, бо [Арба] быў найвялікшым чалавекам сярод [сыноў] Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.
Потым зыйшлі сыны Юды і ваявалі супраць Хананейцаў, якія жылі ў гарах, у Нэгеве і ў Шэфэлі.