каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
ПСАЛТЫР 94:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Удоваў і прыхадняў мардуюць і сіротаў забіваюць, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Удаву і прыхадня забіваюць і сірот мардуюць. |
каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
Гэта кажа ГОСПАД. Чыніце суд і праведнасьць, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, і чужынца, сірату і ўдаву не прыгнятайце. Не рабіце гвалту і крыві нявіннай не пралівайце ў месцы гэтым.
калі ня будзеце крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву, і ня будзеце праліваць крыві нявіннай на месцы гэтым, і калі ня пойдзеце за іншымі багамі сабе на гора,
Бацька і маці зьневажаюцца ў цябе, прыхадню робяць крыўду пасярод цябе, сірата і ўдава прыгнятаныя ў цябе.
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.