І прайшоў Абрам гэтую зямлю аж да мясцовасьці Сыхем, аж да дубровы Марэ. А ў той зямлі [жылі] тады Хананейцы.
ПСАЛТЫР 60:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях) Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тым, хто баіцца Цябе, Ты даў знак, каб уцякалі яны ад лука. |
І прайшоў Абрам гэтую зямлю аж да мясцовасьці Сыхем, аж да дубровы Марэ. А ў той зямлі [жылі] тады Хананейцы.
І цяпер зрабіце гэта, бо ГОСПАД сказаў Давіду, кажучы: “У руцэ слугі Майго Давіда выратаваньне народу Майго, Ізраіля, з рук Філістынцаў і з рук усіх ворагаў ягоных”».
Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: «Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, Я пасаджу на пасадзе тваім.
Пра прарокаў. «Разрываецца сэрца маё ў нутры маім, дрыжаць усе косткі мае. Я стаўся, як п’яны, як муж, які перапоўнены віном з прычыны ГОСПАДА і сьвятых словаў Ягоных.
Прысягнуў Госпад ГОСПАД сьвятасьцю Сваёю, што, вось, прыйдуць на вас дні, і Ён падыме вас на круках, і пазасталых вашых — на гачыках для рыбы.
Будзь цьвёрды і мужны, бо ты гэтаму народу жэрабям разьдзеліш зямлю, якую Я запрысяг бацькам іхнім, што дам ім.
а ў даліне — Бэтгарам, Бэтнімру, Суккот і Цафон, рэшту валадарства Сыгона, валадара Хешбону, Ярдан і ваколіцы ягоныя аж да мора Кінэрэт за Ярданам на ўсход.
І была мяжа Манасы ад Асэра да Міхмэтату, які насупраць Сыхему; і мяжа паварочвала ўправа ў бок жыхароў Эн-Тапуаху.
І вызначылі Кадэш у Галілеі на гары Нэфталі, Сыхем на гары Эфраіма, і Кірыят-Арбу або Хеўрон на гары Юды.
І сабраў Егошуа ў Сыхеме ўсе калены Ізраіля, і паклікаў старшыняў Ізраіля, і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і яны сталі перад абліччам Бога.
А косткі Язэпа, якія сыны Ізраіля забралі з сабой з Эгіпту, пахавалі ў Сыхеме, на частцы поля, якое купіў Якуб у сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесітаў, і сталася яно спадчынай сыноў Язэпа.