Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні,
ПЛАЧ 5:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Мы сталіся сіротамі; няма бацькі, маці нашыя — як удовы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя - аўдавелі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталіся мы сіротамі без бацькі, а маці нашы — быццам удовы. |
Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні,
і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі.
Удоваў іхніх стала ў Мяне больш, чым пяску марскога. Я прывёў на іх, на маці юнакоў, апоўдні нішчыцеля, паслаў на іх раптоўна трывогу і жах.
Дзеля гэтага аддай сыноў іхніх на голад і вылі [кроў] іхнюю ад вострыва мяча! Няхай жонкі іхнія стануць бязьдзетнымі ўдовамі, а мужы іхнія няхай будуць сьмерцю забітыя, юнакі іхнія няхай будуць пазасяканыя мячом на вайне.
Вазьміце з сабою словы і навярніцеся да ГОСПАДА. Скажыце Яму: «Даруй усе беззаконьні і прыймі тое, што добрае, і мы прынясем ахвяру вуснаў нашых.