І радзілася ўся царква, каб спраўляць [сьвята] наступныя сем дзён, і спраўлялі [сьвята] сем дзён з радасьцю;
НЭЭМІІ 8:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І на другі дзень сабраліся галовы [дамоў] бацькоў народу, сьвятары і лявіты да Эзры кніжніка, каб разважаць словы Закону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другі дзень сабраліся ўзначальцы пакаленьняў ад усяго народу, сьвятары і лявіты да кніжніка Эздры, каб ён тлумачыў ім словы закона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І на другі дзень сабраліся кіраўнікі родаў ад усяго народу, святары і левіты ў пісара Эздры, каб зразумець словы закону. |
І радзілася ўся царква, каб спраўляць [сьвята] наступныя сем дзён, і спраўлялі [сьвята] сем дзён з радасьцю;
І пайшоў увесь народ есьці і піць, і пасылаць часткі [страваў], і сьвяткаваць з радасьцю вялікай, бо зразумелі словы, якія паведамілі ім.
І знайшлі напісанае ў Законе, які ГОСПАД загадаў праз рукі Майсея, каб жылі сыны Ізраіля ў буданах у сьвята, якое ў сёмым месяцы.
Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.
І казалі яны адзін аднаму: «Ці ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі адчыняў нам Пісаньне?»
Калі ж яны выходзілі з сынагогі Юдэйскае, прасілі іх пагане, каб і ў наступную суботу гаварылі словы гэтыя.
Калі яны гаварылі да народу, сталі перад імі сьвятары, і начальнікі варты сьвятыні, і садукеі,