НЭЭМІІ 3:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) За імі адбудоўваў Цадок, сын Іммэра, насупраць дому свайго; а за ім адбудоўваў Шэмая, сын Шэхніі, вартаўнік Брамы Усходняй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За імі папраўляў Садок, сын Імэра, насупраць свайго дома, а за ім парпраўляў Шамая, сын Шэханіі, вартаўнік усходняе брамы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За імі аднавіў Садок, сын Эмэра, насупраць дома свайго; і за ім аднавіў Сямэя, сын Сахэніі, вартаўнік усходняй брамы. |
I адказаў Шэханія, сын Ехіэля, з сыноў Эляма, і сказаў Эзры: «Мы сталіся нявернымі Богу нашаму і пабралі жонак чужынак з народаў зямлі гэтай, але цяпер ёсьць яшчэ надзея ў Ізраіля.
За ім адбудоўваў Хананія, сын Шэлеміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, другі адцінак. За ім адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхіі, насупраць пакою свайго.
І выйдзі ў даліну Бэн-Гінном, якая пры ўваходзе ў браму Харсіт, і там будзеш абвяшчаць слова, якое Я прамоўлю табе.