I сьвяткавалі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю, бо ГОСПАД узрадаваў іх і зьвярнуў да іх сэрца валадара Асірыі, каб умацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве Дому ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
НЭЭМІІ 13:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ў час усяго гэтага я ня быў у Ерусаліме, бо ў трыццаць другім годзе Артарксэркса, валадара Бабілонскага, я пайшоў да валадара і праз пэўны час выпрасіўся, [каб адыйсьці] ад валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ўсё гэта адбывалася, я ня быў у Ерусаліме, бо ў дваццаць другім годзе Вавілонскага цара Артаксэркса я хадзіў да цара, і празь некалькі дзён зноў выпрасіўся ў цара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў час усяго гэтага не быў я ў Ерузаліме, бо ў трыццаць другім годзе валадарання Артаксэркса, цара Бабілонскага, прыйшоў я да цара, і ў канцы дзён я папрасіў аб тым, каб пайсці ад цара, |
I сьвяткавалі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю, бо ГОСПАД узрадаваў іх і зьвярнуў да іх сэрца валадара Асірыі, каб умацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве Дому ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
І сталася ў месяцы Нісан, у дваццатым годзе валадара Артарксэркса, віно было перад абліччам ягоным. І я падняў віно, і даў валадару; і ня быў я смутны перад абліччам ягоным.
Таксама ад дня, калі [валадар] загадаў мне быць ваяводам іхнім у зямлі Юды, ад дваццатага году да трыццаць другога году валадара Артарксэркса, дванаццаць гадоў, я і браты мае ня елі хлеба ваяводы.
I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».