Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НЭЭМІІ 13:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Тырыяне жылі [таксама] там, і прывозілі рыбу і ўсялякі тавар, і продалі ў суботу сынам Юдэі ў Ерусаліме.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І Тыране жылі ў Юдэі і прывозілі рыбу і ўсялякі тавар і прадавалі ў суботу жыхарам Юдэі і ў Ерусаліме.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А жыхары Тыра жылі там, у Юдэі, прывозілі рыбу і ўсе тавары, і прадавалі ў суботу сынам Юды ў Ерузаліме.

Глядзіце раздзел



НЭЭМІІ 13:16
5 Крыжаваныя спасылкі  

У гэтыя дні я бачыў у Юдэі тых, якія тапталі [віно] ў тоўчнях у суботу, і вазілі снапы, накладалі [рэчы] на аслоў, і таксама віно, вінаград, фігі і ўсякія цяжары, і прывозілі ў Ерусалім у дзень супачынку. І я папярэджваў іх у той дзень, калі яны продалі жыўленьне.


І я сварыўся на шляхту Юдэі, і сказаў ім: «Што гэта за справа ліхая, якую вы робіце і паганіце дзень супачынку?


а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,


Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.


а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць аніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і вол твой, і асёл твой, і ўся жывёла твая, і прыха­дзень, які ў брамах тваіх, каб адпачыў слуга твой і служка твая, як і ты.