І ўсё валадарства не забяру, але адно пакаленьне дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго, і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў».
НЭЭМІІ 11:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усіх лявітаў у горадзе — дзьвесьце восемдзясят чатыры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе левіты ў святым горадзе налічвалі дзвесце восемдзесят чатыры чалавекі. |
І ўсё валадарства не забяру, але адно пакаленьне дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго, і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў».
І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.
і Маттанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.
І прыдзьвернікі: Аккуў, Тальмон і браты іхнія, якія вартавалі ў брамах — сто семдзясят два.
Семдзясят тыдняў вызначана народу твайму і гораду сьвятому твайму, каб спыніць правіну, і скончыць [меру] грэху, і адкупіць беззаконьне, і прывесьці праведнасьць вечную, і запячатаць відзежы і прароцтвы, і памазаць Сьвятое Сьвятых.
Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, пра якую сказаў Данііл прарок, што паўстане на месцы сьвятым, — хто чытае, няхай зразумее, —
і, выйшаўшы з магілаў, пасьля ўваскрасеньня Ягонага ўвайшлі ў сьвяты горад і зьявіліся многім.
а панадворак, які звонку бажніцы, пакінь звонку і ня мерай яго, бо ён дадзены паганам, і горад сьвяты яны будуць таптаць сорак два месяцы.
І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.