НАВУМА 2:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Па вуліцах шалёна імчаць калясьніцы і грукочуць на плошчах; выгляд іхні — [полымя] паходні, ляцяць яны як бліскавіцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па вуліцах нясуцца калясьніцы, грымяць на плошчах; бляск ад іх, як ад агню; бліскаюць, як маланкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па дарогах нясуцца калясніцы, стукаюцца адна аб адну на плошчах; выглядаюць яны, як паходні, як маланкі, што разбягаюцца ў розныя бакі. |
Праз рукі слугаў тваіх ты зьневажаў Госпада і казаў: “З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на горы высокія, на схілы Лібану, і выразаў гонкія кедры ягоныя, і найпрыгажэйшыя кіпарысы ягоныя, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры садоў ягоных.
Бо вось ГОСПАД прыйдзе ў агні, і калясьніца Ягоная — быццам віхура, каб выліць жар гневу Свайго і пагрозы Свае як полымя агню.
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і як бура калясьніцы ягоныя, хутчэйшыя, чым арлы, коні ягоныя. “Гора нам, бо мы будзем зьнішчаны!”
Імчыце, коні, ляціце, калясьніцы, і ідзіце наперад, волаты. Куш і Пут няхай трымаюць шчыты, і Людыйцы няхай нацягваюць лук!
І прыйдуць на цябе з поўначы на вазах жалезных і калясьніцах, і з дружынамі народаў. У панцырах, са шчытамі і шаломамі стануць адусюль супраць цябе. І Я дам перад абліччам іхнім суд, і яны будуць судзіць цябе паводле судоў сваіх.
Ад мноства коней ягоных пакрые цябе куродым іхні, ад грукату вершніка, колаў і калясьніцаў будуць дрыжаць муры твае, калі яны будуць уваходзіць у брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад.
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я прывяду з поўначы супраць Тыру Навухаданосара, валадара Бабілону, валадара валадароў, з коньмі, калясьніцамі і вершнікамі, з войскам і мноствам народу.
Але ў часе канца ўдарыць яго валадар з поўдня, і кінецца на яго валадар з поўначы з калясьніцамі і вершнікамі, і з караблямі шматлікімі, і ўвойдзе ў зямлю [поўдня], і залье [яе], і пяройдзе [яе].