і сыны іхнія на палову гаварылі па-ашдодзку, і ня ўмелі гаварыць па-юдэйску, але [гаварылі] моваю таго ці іншага народу.
МАЦЬВЕЯ 26:73 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Неўзабаве тыя, што падыйшлі і стаялі там, сказалі Пятру: «Праўда, і ты з іх, бо і гаворка твая выяўляе цябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Крыху пазьней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пятру: сапраўды і ты зь іх, бо і гаворка твая выдае цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Крыху пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пётры: «Сапраўды, ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе». |
і сыны іхнія на палову гаварылі па-ашдодзку, і ня ўмелі гаварыць па-юдэйску, але [гаварылі] моваю таго ці іншага народу.
Тады ён пачаў бажыцца і прысягаць, што ня ведае Чалавека Гэтага. І адразу запяяў певень.
А ён зноў адрокся. І, неўзабаве, тыя, што там стаялі, зноў кажуць Пятру: «Праўда, ты з іх, бо ты — Галілеец, і гаворка твая падобная».
Усе ж дзівіліся і зьдзіўляліся, кажучы адзін аднаму: «Вось, усе гэтыя, што гавораць, ці ж не Галілейцы?
казалі яму: «Скажы: “Шыболет”». І той казваў: «Сіболет», бо ня мог правільна вымавіць. І бралі яго, і забівалі каля броду на Ярдане. Гэтак загінула ў той час у Эфраіма сорак дзьве тысячы.