І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі апранутыя ў зрэбніцы, на абліччы свае.
МАЦЬВЕЯ 17:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і моцна спужаліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуўшы, вучні ўпалі ніцма і вельмі перапалохаліся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, чуючы гэта, вучні ўпалі на твар свой і надта спалохаліся. |
І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі апранутыя ў зрэбніцы, на абліччы свае.
І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
І выгляд таго, што я бачыў, такі, як выгляд таго, што я бачыў, калі прыйшоў, каб зьнішчыць горад, выгляд такі, як выгляд таго, што я бачыў над ракой Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
І ён падыйшоў да месца майго, і калі ён прыйшоў, я спалохаўся і ўпаў на аблічча маё; і ён сказаў мне: “Зразумей, сыне чалавечы, што пра час канца відзеж гэты”.
І выйшаў агонь ад аблічча ГОСПАДА, і спаліў ахвяру цэласпаленьня і тлушч, якія былі на ахвярніку. І ўбачыў гэта ўвесь народ, і ўзрадаваліся, і ўпалі на абліччы свае.
Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які гаварыў да мяне: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?”
А калі ўсе мы ўпалі на зямлю, я пачуў голас, які гаварыў да мяне і казаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне? Цяжка табе супраць ражна ўпірацца”.
І калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама анёл ГОСПАДА падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка ягоная, упалі на абліччы свае на зямлю.