І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я напоўню п’янствам усіх жыхароў зямлі гэтай, валадароў, якія сядзяць на пасадзе Давіда, сьвятароў, прарокаў і ўсіх жыхароў Ерусаліму,
МАЛАХІІ 2:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер для вас прыказаньне гэтае, сьвятары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, вам, сьвятары, гэтая запаведзь: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цяпер да вас, святары, адносіцца прыказанне гэтае. |
І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я напоўню п’янствам усіх жыхароў зямлі гэтай, валадароў, якія сядзяць на пасадзе Давіда, сьвятароў, прарокаў і ўсіх жыхароў Ерусаліму,
За грахі прарокаў ягоных, за беззаконьні сьвятароў ягоных, якія разьлівалі пасярод яго кроў праведных, [сталася гэта].
Слухайце гэта, сьвятары, і пачуйце, доме Ізраіля, і прыхіліце вуха, доме валадара, бо вам будзе суд, бо вы былі пасткаю для Міцпы і сеткаю, расьцягнутаю на Таборы.
І пракляты ашуканец, які мае ў чарадзе самца і абяцае [яго], і ахвяруе Госпаду папсаванае; бо Я — Валадар вялікі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і імя Маё страшнае сярод народаў.
«Сын шануе бацьку, і слуга — гаспадара свайго. Дык калі Я — Айцец, дзе пашана Мне? І калі Я — Госпад, дзе страх перада Мною?» — кажа ГОСПАД Магуцьцяў вам, сьвятары, якія грэбуеце імем Маім, і кажаце: «Як мы грэбуем імем Тваім?»
Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я пашлю на вас праклён і пракляну дабраславенствы вашыя, і нават ужо праклінаю, бо вы ня прыймаеце [гэтага] да сэрца.