МІХЕЯ 1:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І горы топяцца прад Ім, і даліны расьцякаюцца, як воск перад абліччам агню, як воды, якія ільюцца па схілах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і горы растануць пад Ім, даліны распадуцца, як воск ад агню, як воды, што льюцца з урвішча. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) растаюць пад Ім горы і распадуцца лагчыны, як воск ад агню, як воды, што сцякаюць імкліва. |
Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.
І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, дакранецца да зямлі, і яна растопіцца, і залямантуюць усе, якія жывуць на ёй, і яна ўся ўздымецца, як рака, і затопіць, як рака Эгіпецкая.
Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі растаюць, і зямля паднялася перад абліччам Ягоным, і сусьвет, і ўсе, што жывуць у ім.
Убачыўшы Цябе, горы затрэсьліся; паводка рынула, бяздоньне дало голас свой, высока падняўшы рукі свае.
Ён стаў, і дрыжыць зямля; Ён глянуў, і трымцяць народы; і рассыпаліся горы вечныя, схіліліся ўзгоркі спрадвечныя; шляхі Ягоныя — вечныя.
І стануць ногі Ягоныя ў той дзень на гары Аліўнай, якая перад абліччам Ерусаліму з усходу; і рашчэпіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад, [і будзе] даліна вельмі вялікая, і пасунецца палова гары на поўнач, а палова — на поўдзень.
І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
ГОСПАДЗЕ, калі Ты выходзіў з Сэіру, калі Ты выходзіў з ваколіцаў Эдому, тады трэслася зямля, і неба плакала, і хмары лілі [кроплі] вады.