У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.
ЛЯВІТ 7:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У дзень, калі іх ГОСПАД памазаў, загадаў Ізраілю даваць ім гэта. Гэта пастанова вечная ў пакаленьні іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) якое загадаў Гасподзь даваць ім з дня памазаньня іх ад сыноў Ізраілевых. Гэта вечная пастанова ў роды іхнія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Госпад загадаў, каб гэта было дадзена ім сынамі Ізраэля, у дзень, калі Ён памазаў іх. Гэта пастанова вечная ў пакаленнях іх. |
У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».
І ўзяў Майсей крыху алею памазаньня і крыху крыві з ахвярніка, і пакрапіў Аарона і шаты ягоныя, а таксама сыноў ягоных і шаты іхнія. І асьвяціў Аарона і шаты ягоныя, а таксама сыноў ягоных і шаты іхнія.
Спаміж усіх пакаленьняў Ізраіля Я выбраў іх Сабе на сьвятароў, каб прыходзілі да ахвярніка Майго складаць ахвяры каджэньня і насіць перад абліччам Маім эфод. Я даў для дому бацькі твайго ўсе ахвяры сыноў Ізраіля.