І ўсталі яны ў поцемках, каб пайсьці ў табар Сірыйцаў. І дайшлі да краю табару Сірыйцаў, і вось, нікога там няма.
ЛЯВІТ 27:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто такі бедны, каб заплаціць ацэнку тваю, няхай паставяць яго перад абліччам сьвятара, і ацэніць яго сьвятар паводле таго, што можа даць рука яго, і няхай тое дасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі ён бедны і ня мае сілы аддаць паводле ацэны тваёй, дык няхай прывядуць яго да сьвятара, і сьвятар няхай ацэніць яго: суразьмерна са станам таго, хто даў абяцаньне, няхай ацэніць яго сьвятар. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі б хто быў такі бедны і не мог бы заплаціць ацанення, то хай паставяць яго перад святаром, а ён ацэніць і паглядзіць: што ён можа даць, — хай тое дасць. |
І ўсталі яны ў поцемках, каб пайсьці ў табар Сірыйцаў. І дайшлі да краю табару Сірыйцаў, і вось, нікога там няма.
Навошта Я маю быць да цябе літасьцівы? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягалі на тых, якія ня богі. І Я насыціў іх, а яны чужаложылі і зьбіраліся ў доме чужаложніцы.
Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, няхай ахвяруе двух туркавак або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэласпаленьня, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе ачышчаная».
А калі яму ад шасьцідзесяці гадоў і вышэй, будзе ацэнка твая за мужчыну пятнаццаць сыкляў, а за жанчыну — дзесяць сыкляў.
Калі гэта будзе быдла, якое складаецца ў ахвяру ГОСПАДУ, тады ўсё, што шлюбаваў для ГОСПАДА, ёсьць сьвятым.
Калі б хто ня мог ахвяраваць дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што саграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай не палівае яе алеем і няхай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.
Калі хто ня можа ахвяраваць авечку, няхай ахвяруе за грэх свой дзьве туркаўкі або двух маладых галубоў ГОСПАДУ: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне.
Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою і можаце ім дабро рабіць, калі захочаце, а Мяне маеце не заўсёды.
Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.