Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, той, хто дакрануўся падліны яе, будзе нячысты да вечара.
ЛЯВІТ 22:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ніводзін з насеньня Аарона, які пракажоны або мае выцёкі, ня будзе есьці сьвятых [дароў], пакуль не ачысьціцца. І хто дакранецца да чаго нячыстага ад памёршага або ў каго здарыцца выцёк насеньня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто зь семя Ааронавага пракажоны, альбо мае цечыва, той не павінен есьці сьвятыняў, пакуль не ачысьціцца; і хто дакранецца да чаго-небудзь нячыстага ад мёртвага альбо ў каго здарыцца цеча семені, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ніводзін патомак Аарона, які быў бы пракажаны або цярпеў бы на выцёкі, не будзе магчы есці таго, што пасвечана, пакуль не паздаравее. І хто дакранецца да чаго нячыстага ад памерлага або мужчына, у якога вывяргаецца семя, |
Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, той, хто дакрануўся падліны яе, будзе нячысты да вечара.
І ўсякае адзеньне, і ўсякую скуру, на якую выльецца насеньне, трэба вымыць вадою, і яны будуць нячыстыя да вечара.
А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта сьвятое сьвятых з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА.
А што застанецца ад ахвяры хлебнай, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта сьвятое сьвятых з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Гавары сьвятарам, сынам Аарона, і кажы ім: “Няхай не занечышчаецца сьвятар, дакранаючыся памёршага з народу свайго.
Але можа ён есьці хлеб Бога свайго як з [дароў] сьвятых, так і са сьвятога сьвятых.
І сказаў Агей: «А калі занячышчаны нябожчыкам дакранецца да нечага з гэтых [рэчаў], ці будуць яны нячыстымі?» І адказалі сьвятары, і сказалі: «Яны будуць нячыстымі».
Усе дары сьвятыя, якія прыносяць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім з табою як пастанову вечную. Гэта вечны запавет солі перад абліччам ГОСПАДА для цябе і насеньня твайго з табою».
Гэта будзе табе са сьвятога сьвятых, з ахвяраў агнявых: [возьмеш] кожны дар ахвярны, ахвяру хлебную, ахвяру за грэх і ахвяру аднагараджэньня, якія Мне прыносяць; як сьвятое сьвятых [будуць] яны для цябе і для сыноў тваіх.
Але калі той, хто нячысты, ня будзе ачышчаны, будзе зьнішчана душа яго спаміж царквы, бо ён зрабіў нячыстай Сялібу ГОСПАДА; вадою ачышчэньня ён не абмыты, ён нячысты.