І Карэ, сын Імны, лявіт, прыдзьвернік з усходняга боку, [быў] над дарамі дабраахвотнымі для Бога, каб выдаваць [братам] дары ГОСПАДАВЫ і сьвятое сьвятых.
ЛЯВІТ 2:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта сьвятое сьвятых з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а рэшту прынашэньня хлебнага Аарону і сынам ягоным: гэта вялікая сьвятыня з ахвяраў Гасподніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада. |
І Карэ, сын Імны, лявіт, прыдзьвернік з усходняга боку, [быў] над дарамі дабраахвотнымі для Бога, каб выдаваць [братам] дары ГОСПАДАВЫ і сьвятое сьвятых.
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са Сьвятога Сьвятых, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
Ахвяры хлебныя, ахвяры за грэх і ахвяры аднагараджэньня будуць яны спажываць, і ўсё, што пад закляцьцем у Ізраілі, будзе іхнім.
І ён сказаў мне: «Гэта месца, дзе сьвятары будуць варыць ахвяры аднагараджэньня і ахвяры за грэх, дзе будуць пячы ахвяры хлебныя, каб не выносіць іх на вонкавы панадворак, асьвячаючы [гэтым] народ».
І прамовіў Майсей да Аарона і пазасталых сыноў ягоных, Элеазара і Ітамара: «Вазьміце ахвяру хлебную, якая засталася ад ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, і ешце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта сьвятое сьвятых.
І заб’е ягня гэтае на месцы, на якім забіваюцца ахвяры за грэх і ахвяры цэласпаленьня, на месцы сьвятым, бо ахвяра аднагараджэньня, як і ахвяра за грэх, [належыць] сьвятару; гэта сьвятое сьвятых.
А што застанецца ад ахвяры хлебнай, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта сьвятое сьвятых з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА.
Але можа ён есьці хлеб Бога свайго як з [дароў] сьвятых, так і са сьвятога сьвятых.
Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён саграшыў супраць аднаго з тых прыказаньняў, і будзе яму адпушчана. Пазасталую частку возьме сьвятар як ахвяру хлебную”».
А рэшту мукі няхай зьядуць Аарон з сынамі сваімі, праснакі няхай яны ядуць на месцы сьвятым, на панадворку Намёту Спатканьня.
«Загадай Аарону і сынам ягоным, кажучы: “Вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня. Ахвяра цэласпаленьня будзе прыносіцца на вогнішчы на ахвярніку ўсю ноч аж да раніцы, і агонь будзе гарэць на ахвярніку.
Для ахвяры за грэх і для ахвяры аднагараджэньня закон адзін. Яна належыць сьвятару, які складаў гэтую ахвяру.
Гэта будзе табе са сьвятога сьвятых, з ахвяраў агнявых: [возьмеш] кожны дар ахвярны, ахвяру хлебную, ахвяру за грэх і ахвяру аднагараджэньня, якія Мне прыносяць; як сьвятое сьвятых [будуць] яны для цябе і для сыноў тваіх.
Спаміж усіх пакаленьняў Ізраіля Я выбраў іх Сабе на сьвятароў, каб прыходзілі да ахвярніка Майго складаць ахвяры каджэньня і насіць перад абліччам Маім эфод. Я даў для дому бацькі твайго ўсе ахвяры сыноў Ізраіля.