Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыбярыце ліхоту ўчынкаў вашых з вачэй Маіх! Спыніцеся чыніць зло!
ЛЯВІТ 15:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Той, хто сеў на рэчы, на якіх сядзеў той, хто мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто сядзе на якую-небудзь рэч, на якой сядзеў цечыўны, той павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто сеў там, дзе сядзеў той, хай памые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара. |
Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыбярыце ліхоту ўчынкаў вашых з вачэй Маіх! Спыніцеся чыніць зло!
Кожны, хто дакранецца ложка ягонага, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
Той, хто дакранецца цела чалавека, які мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
І ўсё, да чаго дакранецца нячысты, і душа, якая яго дакранецца, будзе нячыстай аж да вечара».
Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!