Ты чужаложыла з сынамі Эгіпту, суседзямі тваімі, вялікімі целам [сваім], і павялічвала чужалоствы твае, каб гнявіць Мяне.
ЛЯВІТ 15:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нячыстасьць яго ў выцёках ягоных, калі цела ягонае дапускае выцёк, ці калі затрымоўваецца выцёк у целе; гэта нячыстасьць ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось закон пра нячыстасьць яго ад цечы ягонай: калі цячэ зь цела яго цеча ягоная, і калі затрымліваецца ў целе яго цеча ягоная, гэта нячыстасьць яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай лічыцца, што загана яго палягае або на тым, што цела яго дапускае свой выцёк, або на тым, што ўстрымліваецца ад выцёку, гэта нячыстасць яго. |
Ты чужаложыла з сынамі Эгіпту, суседзямі тваімі, вялікімі целам [сваім], і павялічвала чужалоствы твае, каб гнявіць Мяне.
І [запалала] пажаданьнем да палюбоўнікаў сваіх, у якіх чэлясы — чэлясы аслоў і юр іхні — юр коняў.
«Аб’явіце сынам Ізраіля і скажыце ім: “Мужчына, які мае выцёкі з цела свайго, нячысты.
Кожны ложак, на якім ляжаў той, хто мае выцёкі, будзе нячысты, а таксама ўсякая рэч, на якой ён сядзеў.