Спалохаліся грэшнікі на Сыёне, ахапіў жах крывадушнікаў: «Хто з нас вытрывае пры агні, які [ўсё] зьядае? Хто з нас вытрывае ў полымі вечным?»
ЛЯВІТ 13:57 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хвароба зноў зьявіцца на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на вырабе скураным, і закрасуе, спаліш у агні тое, на чым ёсьць хвароба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж яна зноў зьявіцца на вопратцы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, дык гэта распускаецца струпля: спалі на агні тое, на чым струпля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі пляма зноў з’явіцца на тых рэчах, якія раней былі незаражаныя, то гэта лятучая і вандроўная праказа; спалі гэта агнём. |
Спалохаліся грэшнікі на Сыёне, ахапіў жах крывадушнікаў: «Хто з нас вытрывае пры агні, які [ўсё] зьядае? Хто з нас вытрывае ў полымі вечным?»
ці на аснове, ці на ўтоку льняным, ці ваўняным, ці на скуры, ці на нейкім вырабе скураным,
А калі сьвятар агледзіць яе, і вось, пасьля таго, як [рэч] была вымытая, пляма сталася сьвятлейшай, ён аддзярэ гэтае [месца] ад адзеньня, або скуры, або асновы, або ўтоку.
А тое адзеньне, або аснова, або ўток, або ўсякі выраб скураны, які ты вымыў і з якога зьнікла хвароба, няхай будзе вымыты паўторна, і будзе ён чысты.
Пачуўшы пра гэтае, валадар загневаўся і, паслаўшы жаўнераў сваіх, выгубіў забойцаў тых, і горад іхні спаліў.
Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».
Захоўваючы, захоўвай пільна, калі [будзе] хвароба праказы, каб рабіць тое, чаму вучаць вас сьвятары лявіты. Што я загадаў ім, тое выконвайце старанна.
І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.
А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».