ЛЯВІТ 13:44 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта чалавек пракажоны, ён нячысты. Сьвятар прызнае яго нячыстым. У яго на галаве хвароба ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык ён пракажоны, нячысты ён: сьвятар павінен абвясьціць яго нячыстым, у яго на галаве струпля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) гэта значыць чалавек нячысты, пракажаны. У яго на галаве праказа. |
Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі вы множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;
І сьвятар агледзіць яго, і вось, у яго пухліна белая або чырвоная на лысіне або палыселым чале, падобная да праказы на скуры цела.
Пракажоны, крануты гэтай хваробай, будзе мець разадранае адзеньне, нячэсаныя валасы на галаве і бараду заслоненую, і будзе крычаць: “Нячысты, нячысты!”
Калі ж вока тваё злое, усё цела тваё будзе цёмным. Калі ж сьвятло, якое ў табе, ёсьць цемра, дык якая ж цемра сама?