ЛЯВІТ 13:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) але на месцы скулы будзе белая пухліна, або белая пляма, або чырвоная, ён павінен паказацца сьвятару. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і на месцы пухіра зьявілася белая пухліна, альбо пляма белая, альбо чырванаватая, дык ён павінен зьявіцца да сьвятара; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але на месцы скулы з’явіцца белая пухліна або чырвоная пляма, то [гэты] чалавек павінен паказацца святару. |
І сьвятар агледзіць яго і вось, тая пляма паглыблена адносна скуры і валасы на ёй пабялеўшыя, і сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, якая зацьвіла на скуле.
Калі хто мае на целе сваім апёк скуры, і калі на той скуры зьявіцца чырвоная або белая пляма,
Але калі на лысіне або палыселым чале зьявіцца пляма белая або чырвоная, гэта праказа, якая закрасавала на лысіне або палыселым чале.
І сьвятар агледзіць яго, і вось, у яго пухліна белая або чырвоная на лысіне або палыселым чале, падобная да праказы на скуры цела.
І ён агледзіць хваробу тую, і вось, на сьценах хвароба дому, нібы ямінкі, зелянявыя ці чырвоныя, што ўеліся ў сьцяну.