І ўзяў Ільля хлопчыка, і занёс яго з верхняга пакою ў дом, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: «Глядзі, жывы сын твой».
ЛУКАША 9:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж той падыходзіў, дэман кінуў яго і затрос; але Ісус забараніў духу нячыстаму, і аздаравіў хлопца, і аддаў яго бацьку ягонаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі той яшчэ ішоў, дэман кінуў яго на зямлю і пачаў калаціць; але Ісус загразіў нячыстаму духу, і ацаліў падлетка, і аддаў яго бацьку ягонаму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі падыходзіў, таргануў яго дэман і кінуў яго. Але Ісус забараніў духу нячыстаму і аздаравіў юнака, і аддаў яго бацьку яго. |
І ўзяў Ільля хлопчыка, і занёс яго з верхняга пакою ў дом, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: «Глядзі, жывы сын твой».
І паклікаў [Элісэй] Гехазія, і сказаў: «Пакліч Шунамянку гэтую». І той паклікаў яе, і яна ўвайшла да яго, і ён сказаў: «Вазьмі сына твайго».
І прывялі яго да Яго. І, убачыўшы Яго, адразу дух тузануў яго, і ён упаў на зямлю і качаўся, выпускаючы пену.
І вось дух бярэ яго, і ён неспадзявана крычыць, і тузае яго з пенай; і ледзь адступае ад яго, разьбіўшы яго.
Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды сына твайго».
І ўсе дзівіліся велічы Божай. Калі ж усе дзівіліся ўсяму, што ўчыніў Ісус, Ён сказаў вучням Сваім:
Праплыўшы каля дваццаці ці трыццаці стадыяў, яны бачаць Ісуса, Які ідзе па моры і ўжо недалёка ад чаўна, і спалохаліся.
А ён, даўшы ёй руку, падняў яе і, клікнуўшы сьвятых і ўдоваў, паставіў яе перад імі жывую.
Дзеля гэтага весяліцеся, нябёсы і тыя, якія жывуць у іх! Гора жыхарам зямлі і мора, бо зыйшоў да вас д’ябал, маючы ярасьць вялікую, ведаючы, што ня шмат мае часу».