Ёсьць шлях, які [падаецца] слушным перад абліччам чалавека, але ў канцы ягоным — шлях сьмерці.
ЛУКАША 11:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык зважай, каб сьвятло, што ў табе, не было цемрай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, глядзі: сьвятло, якое ў табе, ці ня ёсьць цемра? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык глядзі, каб святло, якое ў табе, не сталася цемрай. |
Ёсьць шлях, які [падаецца] слушным перад абліччам чалавека, але ў канцы ягоным — шлях сьмерці.
Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
Сьветач цела ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, тады і ўсё цела тваё сьветлае, а калі яно будзе злое, тады і цела тваё цёмнае.
Калі ж цела тваё ўсё сьветлае і ня мае ніводнае цёмнае часткі, дык будзе сьветлае ўсё, нібы бліскавіца асьвятліла цябе».
Бо хто ня мае гэтага, той сьляпы, невідушчы, забыўся, што атрымаў ачышчэньне даўнейшых сваіх грахоў.
Бо, гаворачы пыхліва марнасьць, яны прывабліваюць пажаданьнямі цела і бессаромнасьцю [людзей], якія ледзь пазьбеглі тых, што жывуць у падмане.
Бо ты кажаш: “Я багаты і ўзбагаціўся, і ня маю аніякае патрэбы”, і ня ведаеш, што ты — гаротны, і жалю годны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.