І ён апранецца ў праклён, быццам у шату сваю, і [праклён] увойдзе, як вада, у нутро ягонае, і як алей — у косткі ягоныя!
ЛІКІ 5:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вып’е жанчына ваду і калі была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну ўвойдзе ў яе, і [справіць] горкі боль, ўпадзе сьцягно ейнае і жывот ейны апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і калі напоіць яе вадою, тады, калі яна нячыстая і зрабіла злачынства супроць мужа свайго, горкая вада, якая наводзіць праклён, увойдзе ў яе, на шкоду ёй, і апухне чэрава яе і ападзе ўлоньне яе, і будзе тая жонка праклятая ў народзе сваім; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі вып’е жанчына яе, то калі абвінавачваная ў чужаложстве, яна сапраўды сябе абняславіла, занядбаўшы мужа свайго, хай вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улонне яе ападзе, і жывот апухне, і хай будзе тая жанчына праклятаю ва ўсім народзе сваім. |
І ён апранецца ў праклён, быццам у шату сваю, і [праклён] увойдзе, як вада, у нутро ягонае, і як алей — у косткі ягоныя!
І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнік будзе злоўлены ёю.
І вы пакінеце імя вашае выбранцам Маім на праклён, [які кажа]: “Няхай заб’е цябе Госпад ГОСПАД”, а слугі Мае будуць названыя іншым імем,
аддам іх на страхоцьце і на ліхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі, на ганьбу і на показку, на пасьмешышча і на праклён на ўсякім месцы, куды Я выганю іх.
І Я буду перасьледаваць іх мячом, голадам і заразай, і аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі, на праклён, на аслупяненьне, на насьмешку і на ганьбу сярод усіх народаў, да якіх Я выгнаў іх,
І будзе ўзяты з іх [прыклад] праклёну для ўсіх выгнанцаў Юды, якія ў Бабілоне, [і будуць казаць], кажучы: “Няхай зробіць табе ГОСПАД як Сэдэкіі і Ахаву, якіх валадар Бабілонскі смажыў на агні”,
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Як выліўся гнеў Мой і абурэньне Маё на жыхароў Ерусаліму, так будзе выліты гнеў Мой на вас, калі вы прыйдзеце ў Эгіпет. І станецеся вы праклёнам, страхоцьцем, зьнявагаю і ганьбаю, і больш ня ўбачыце месца гэтага”.
І прыбяру рэшту Юды, якія зьвярнулі абліччы свае, каб ісьці ў зямлю Эгіпецкую, каб там пасяліцца, і загінуць усе ў зямлі Эгіпецкай, і ўпадуць ад мяча і ад голаду, і загінуць ад малога да вялікага, і паўміраюць ад мяча і ад голаду, і стануцца праклёнам, страхоцьцем, зьнявагаю і ганьбаю.
І станецца, што як вы былі праклёнам сярод народаў, дом Юды і дом Ізраіля, так Я выбаўлю вас, і вы будзеце дабраславенствам. Ня бойцеся, няхай умацуюцца рукі вашыя!
А калі ты здрадзіла мужу свайму і сталася нячыстая, і іншы мужчына, а ня муж твой ляжаў з табой, выліваючы [насеньне],” —
А калі тая жанчына не была нячыстай, але яна чыстая, будзе ачышчаная і народзіць нашчадкаў”.
Дык які плод вы мелі тады, што цяпер гэтага саромеецеся? Бо канец гэтакіх — сьмерць.
Для адных — водар сьмерці на сьмерць, а для другіх — водар жыцьця на жыцьцё. І хто здатны на гэта?
і будзеш страхоцьцем, і прыказкай, і пасьмешышчам для ўсіх народаў, да якіх завядзе цябе ГОСПАД.
а найбольш тых, якія ідуць за целам у нячыстых пажаданьнях і пагарджаюць панаваньнем, якія дзёрзкія, самалюбныя і не баяцца блюзьніць супраць славы,