Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 5:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паставіць сьвятар жанчыну перад абліччам ГОСПАДА, і адкрые [валасы] на галаве жанчыны, і паложыць на яе далоні ахвяру выяўленьня, ахвяру рэўнасьці; і ў руцэ сьвятара будзе вада горкая, [якая нясе] праклён.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і паставіць сьвятар жонку перад абліччам Гасподнім, і аголіць галаву жонцы, і дасьць ёй у рукі прынашэньне ўспаміну, гэта прынашэньне раўнаваньня, а ў руцэ ў сьвятара будзе горкая вада, якая наводзіць праклён.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І калі паставіць святар жанчыну перад Госпадам, ён мае агаліць галаву яе і пакласці на яе рукі ахвяру выяўлення, або падазрэння; ваду ж найгарчэйшую, у якой ён злучыў праклён з закляццем, святар будзе трымаць у руцэ.

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 5:18
18 Крыжаваныя спасылкі  

але канец яе горкі, як палын, і востры, як меч двусечны.


І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнік будзе злоўлены ёю.


Вось, супакоем [зрабіў] горыч маю вялікую. Ты вырваў душу маю з ямы загубы, і кінуў за сьпіну Тваю ўсе грахі мае.


Карае цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асуджае цябе. Дык ведай і пабач, што ліхім і горкім ёсьць тое, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, і ня маеш страху Майго ў табе, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў.


Пракажоны, крануты гэтай хваробай, будзе мець раза­дранае адзеньне, нячэсаныя валасы на галаве і бараду заслоненую, і будзе крычаць: “Нячысты, нячысты!”


няхай прывядзе муж жонку сваю да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай, але ня вылье на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра рэўнасьці, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.


І возьме сьвятар асьвячонай вады ў посуд гліняны, і возьме сьвятар пыл з падлогі Сялібы, і ўсыпле ў ваду.


І запрысягне сьвятар жанчыну, і скажа ёй: “Калі ніво­дзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым ты не занячысьцілася адносна мужа твайго, тады вада горкая, [якая нясе] праклён, ачысьціць цябе.


І ўвойдзе вада праклёну ў нутро тваё, каб апух жывот твой і ўпала сьцягно тваё”. І скажа жанчына: “Амэн, амэн”.


а калі жанчына расьціць валасы, гэта слава для яе, бо валасы дадзеныя ёй замест адзеньня.


Бо, калі жанчына не накрывае галавы, няхай стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай накрывае галаву.


Няхай ня будзе сярод вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакаленьня, сэрца якога адвярнулася ад ГОСПАДА, Бога вашага, каб ісьці і служыць багам гэтых народаў. Няхай ня будзе паміж вас корань, які родзіць атруту і палын.


Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.


І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, валадара Амалекскага». І падыйшоў да яго Агаг, дрыжучы, і сказаў Агаг: «Сапраўды, адступіла [ад мяне] горыч сьмерці».