ЗАХАРЫІ 12:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я зраблю Ерусалім келіхам хістаньня для ўсіх народаў навокал, і таксама будзе для Юды, калі будуць аблягаць Ерусалім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось, Я зраблю Ерусалім чараю захапленьня ўсім навакольным народам, а таксама для Юды ў час аблогі Ерусаліма. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вось, Я зраблю Ерузалім чашай п’янства для ўсіх народаў навокал. Гэта будзе ў час асады Ерузаліма. |
Абудзіся, абудзіся, устань, Ерусалім, ты, які піў з рукі ГОСПАДА келіх гневу Ягонага, выпіў фуз з келіху ап’яненьня, выпіў да дна.
Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля да мяне: “Вазьмі з рукі Маёй келіх віна гневу гэтага і дай яго піць усім народам, да якіх Я пасылаю цябе.
Бо гэта кажа ГОСПАД: “Вось, тыя, якім не прысуджана піць келіх [гэты], п’ючы, будуць піць, а ты як застанешся непакараным? Ня будзеш непакараным, але п’ючы, будзеш піць [келіх гэты]”.
І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Бабілон у руцэ ГОСПАДА быў келіхам залатым, які напаіў усю зямлю. Віно ягонае пілі народы, і дзеля таго шалелі народы.
“Чаму ж мы сядзім? Зьбірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, і там загінем, бо ГОСПАД, Бог наш, аддаў нас на загубу, і поіць нас вадой атрутнай, бо мы саграшылі супраць ГОСПАДА.
Ты напоўніўся ганьбаю замест славы; напіся таксама ты і пакажы неабрэзанасьць тваю. Зьвернецца да цябе келіх правіцы ГОСПАДА, і ганьба — на славу тваю,
І Юда таксама будзе ваяваць у Ерусаліме, і будзе сабранае багацьце ўсіх народаў навокал: золата, срэбра і адзеньне ў мностве вялікім.
І Я зьбяру ўсе народы супраць Ерусаліму на бітву, і горад будзе здабыты, і дамы будуць разрабаваныя, і жанчыны будуць зьняслаўленыя, і палова гораду пойдзе ў палон, але рэшта народу ня будзе вынішчана з гораду.
той будзе піць віно ярасьці Божай, налітае без дамешкаў у келіх гневу Ягонага, і будзе мучыцца ў агні і ў серцы перад сьвятымі анёламі і перад Ягнём,
І распаўся горад вялікі на тры часткі, і гарады паганаў заваліліся; і Бабілон вялікі быў узгаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна ярасьці гневу Ягонага.
Аддайце ёй, як і яна аддавала вам, і падвойце ёй удвая паводле справаў яе; у келіх, у які яна налівала, наліце ёй удвая.